НАВАГОДНЯЕ

У пакоi i цёпла i цiха,

Крочаць ходзiкi на сцяне.

Дзед Мароз свой узор на вакне

Праз марозныя вусы надыхаў.

.

Ледзяшы, нiбы стрэлкi са стрэх,

А пад месяцам – дзiўныя свечкi…

I за лесам, i там, за рэчкай

Будзе сёння, як зорак, сустрэч.

.

I здалося.., над дзедавым садам

Ў зорным небе – анёлаў сляды…

I здалося, што назаўжды,

Знiклi  подласць, падман i здрада.

.

Знiклi  войны, i плач, i кроў,

Анiдзе анiводнае страты.

Светла шчасце заходзiць у хаты,

Светла ў сэрцах калег i сяброў…

.

Загарайся ж, святочна гары,

Навагодняе, зорнае  шчасце!

Разам сэрцы i дзверы насцеж,

Расчыняй!

Хай заходзяць сябры!

.

См.: https://starodymov.ru/?p=37773